Віталій Навагель з Крэва выбраў прафесію кіроўцы

 

Віталій Навагель з Крэва выбраў прафесію кіроўцы

Общество
22.04.2024
649

«Кіроўца – гэта чалавек, які не проста кіруе аўтамабілем, але і нясе адказнасць за жыццё і здароўе іншых людзей, а таксама за захаванасць грузаў. Таму да выбару гэтай прафесіі трэба падыходзіць з усёй сур'ёзнасцю і ўсведамленнем сваёй місіі», – лічыць кіроўца школьнага аўтобуса з аграгарадка Крэва Віталій НАВАГЕЛЬ.

2Z3A9784.jpg

– Пасля трагічнай смерці бацькі наша сям'я з Ашмянскага раёна была вымушана пераехаць у Смаргонь, дзе жыло шмат сваякоў, – распавядае Віталій Навагель. – Тут я вучыўся ў гімназіі, потым працягнуў сваю адукацыю ў сярэдняй школе №6. А заканчваў, навогул, першую школу.

У гэты час маці Віталія распачынала свой бізнес. Хлопец актыўна ёй у гэтым дапамагаў. Атрымаўшы правы на аўтамабіль, працаваў у матчынай фірме спачатку грузчыкам, а потым кіроўцам. Пасля пры садзейнічанні ваенкамата Віталій Навагель атрымаў правы на грузавы аўтатранспарт. У арміі служыў у якасці кіроўцы. Дарэчы, службу хлопец праходзіў недалёка ад дому – у Дзевятнях.

– Вярнуўшыся з войска, я працаваў у аўтапарку №17, абслугоўваючы прыгарадныя маршруты. Затым – на жвіровым заводзе, кіруючы грузавым аўтамабілем, і на заводзе «Кранаспан», перавозячы лесаматэрыялы, – зазначыў Віталій Навагель.

У 2018 годзе, калі ў Крэўскай СШ была вакантная пасада кіроўцы школьнага аўтобуса, яе прапанавалі Віталію. Мужчына згадзіўся. Пачынаць працаваць прыйшлося са старэнькага ПАЗіка. Але ў лістападзе мінулага года школе падаравалі новы аўтобус, які даверылі Віталію Навагелю.

2Z3A9796.jpg

– Быць кіроўцам школьнага аўтобуса – гэта вялікая адказнасць, бо я адказваю за бяспеку і камфорт нашых вучняў. Увесь час трэба сачыць не толькі за дарожнай абстаноўкай, але і за тым, што адбываецца ў салоне. Усякае бывае. Дзеці ёсць дзеці, – заўважыў наш суразмоўца.

2Z3A9790.jpg


Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Маршрут падвозу дзяцей да школы вялікі: адзін з кругоў можа дасягаць больш 30 км. Таму ад майсэрства і прафісіяналізму Віталія Навагеля залежыць, ці своечасова вучні трапяць на заняткі

Статьи по теме: