Чалавечая памяць – дзіўная ўсё ж такі рэч

 

Чалавечая памяць – дзіўная ўсё ж такі рэч

Общество
21.11.2023
321
 Са школьнай праграмы мне на ўсё жыццё запомнілася паэма  Уладзіміра Маякоўскага “Уладзімір Ільіч Ленін”.   У час вандровак, роздуму я часта ўзгадваю гэты твор. Помніцца мне і артыкул самога Леніна “Партыйная арганізацыя і партыйная літаратура”, які давялося канспектаваць не аднаму пакаленню савецкіх студэнтаў. У артыкуле ёсць такое бясспрэчнае сцвярджэнне: “Жыць у грамадстве і быць незалежным ад грамадства нельга”. Усё жыццё наша, і савецкае, і паслясавецкае, пацвярджае гэта.

laptop-iphone-desk-notebook-writing-pen-cup-mug-planner-close-up-brand-design-glasses-calendar-document-depth-of-field-942891.jpg

Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь вельмі ўзрадавала, што ў Мінску  адбылася сустрэча Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з лідарамі партый, якая была анансавана яшчэ ў сакавіку гэтага года. І наогул, вельмі прыемна, што сам працэс будаўніцтва партый у нас стаў якасным, скрупулёзным: неабходны наяўнасць ­колькаснага складу, выкананне патрабаванняў, рэгістрацыя.

Складаная міжнародная  грамадска-палітычная абстаноўка і падзеі апошняга часу ў Беларусі паказваюць, што адной з важнейшых асноў паступальнага развіцця, незалежнасці і цэласнасці дзяржавы выступае аб’яднанне  нашага грамадства на аснове  агульных палітычных ідэй. Аляксандр Лукашэнка яшчэ 14 лютага 2023 года падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў”. Змешчаныя  новаўвядзенні, з аднаго боку, далі магчымасць узняць на больш высокі ўзровень развіццё партыйнага будаўніцтва і грамадзянскай супольнасці ў краіне, а з другога - актывізаваць дзейнасць палітычных партый, павысіць яе эфектыўнасць і канструктыўнае ўзаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады. Вынікам   стала ўзбуйненне  партый, узмацненне ролі грамадзян у палітычным жыцці краіны.

І таму сёння на палітычным полі Рэспублікі Беларусь функцыянуюць толькі тыя  партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным напрамкам унутранай і знешняй палітыкі, а таксама канцэпцыі нацыянальнай бяспекі  дзяржавы.

2 мая 2023 года была зарэгістравана Рэспубліканская партыя “Белая Русь”;
23 чэрвеня 2023 года перарэгістраваны Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Беларусі; 
30 чэрвеня 2023 г. – Рэспубліканская  партыя працы і справядлівасці.

Вельмі добра, што ў бліжэйшы час у нас  будзе і надалей ажыццяўляцца працэс палітычнага будаўніцтва. Не можа не радаваць, што партыі будуць браць актыўны ўдзел у электаральнай кампаніі, якая ўжо блізка. Добра, што ў Беларусі партыі не нейкія праўрадавыя, а сапраўды народныя, імкнуцца служыць свайму народу і Бацькаўшчыне. Яны фарміруюць палітычную культуру беларускага народа. І само  кіраўніцтва нашай дзяржавы сёння глыбока пагружана ў працэс партыйнага будаўніцтва.

Дзякуючы рэгістрацыі, мы, простыя людзі, і пазнавалі пра паўнацэннае ўзнікненне ці перарэгістрацыю  партый. Так, партыя “Белая Русь” была створана па ініцыятыве аднайменнага грамадскага аб’яднання. У старшыні партыі Алега Раманава шмат задумак і прапаноў, напрацаваны цэлы пакет праектаў. Нельга не адзначыць, што  ў верасні партыя правяла маштабны  патрыятычны праект “Час”, стала ўдзельнікам унікальнага грамадска-палітычнага марафону “17 граняў адзінства” і грамадска-палітычнай акцыі “Беларусь адзіная”.

У наш складаны час недастаткова ўжо проста  быць чалавекам, які толькі заяўляе аб сваёй падтрымцы  курсу Беларусі,  ён павінен быць прафесіяналам у  значнай сферы дзейнасці. Цудоўна, што ў айчынныя партыі ўступаюць лепшыя людзі краіны.

Ліберальна-дэмакратычная партыя ў нас існуе ажно з 1994 года. Яе старшыня Алег Гайдукевіч адзначыў: “Ёсць Беларусь – яна вышэй за ўсё”. Сярод членаў партыі шмат моладзі.  Менавіта абарона нацыянальных інтарэсаў Беларусі і з’яўляецца асноўным стрыжнем дзейнасці партыі. А саму сустрэчу Прэзідэнта з лідарамі партый Алег Гайдукевіч назваў новым этапам у палітычным жыцці краіны. Не можа не ўсцешваць, што ­канкурыраваць на бліжэйшых выбарах у нас сапраўды ­будуць патрыёты, а не здраднікі, што, як пацукі, збеглі з Беларусі ў 2020 годзе, а сёння плявузгаюць на той край, які іх нарадзіў і выхаваў.

Аляксей Сокал, першы сакратар Камуністычнай партыі, падкрэсліў: “Мэта і задача ў нас адна - захаваць нашу краіну”. Партыя сёння праводзіць вялікую агітацыйна-прапагандысцкую працу, дбае пра павелічэнне колькасці яе членаў. Адметна, што ў стварэнні пярвічак   упор  робіцца на сельскіх жыхароў краіны.  Кампартыя  мае моладзевае  крыло “Ліга камуністычнай моладзі”, прычым працуе яно разам з БРСМ.

Старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк  адзначыў, што менавіта праца - аснова дзяржавы, гэта магчымасць самарэалізацыі, магчымасць для далейшага жыцця і развіцця. І сакрэт поспеху – самаадданая  праца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. 

Мы павінны ведаць свае партыі не толь­кі па іх лідарах, але і па тых справах, якія яны робяць на карысць народа. І таму, мусіць, у далейшым не трэба гнацца за мноствам партый, а засяродзіць увагу на якасці дзейнасці ўжо існуючых арганізацый. Важная задача партый – накіроўваць ініцыятывы беларусаў ў законнае рэчышча.

 Канстанцін КАРНЯЛЮК.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях