Гадуем дзяцей самі, але з падтрымкай дзяржавы

 

Гадуем дзяцей самі, але з падтрымкай дзяржавы

Общество
15.10.2023
671

Нараджаючы дзіця, незалежна ад таго, першае яно ці сёмае ў сям’і, бацькі ў большасці выпадкаў разлічваюць на асабістыя фінансавыя і фізічныя магчымасці. Аднак падтрымка дзяржавы застаецца важкай і значна дапамагае бацькам у справе выхавання, развіцця і аздараўлення.

2Z3A9969.JPG

Па першае, усе бацькі, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзецьмі, маюць права на грашовую дапамогу. Яе атрымліваюць незалежна ад таго, ці працавалі бацькі дагэтуль, наколькі высокім быў іх даход і ці выплачвалі яны страхавыя ўзносы.

На такіх жа ўмовах пры нараджэнні першага дзіцяці сям’я атрымлівае 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, а пры нараджэнні другога і наступнага – 14 БПМ.

Пры нараджэнні трэцяга дзіцяці сям’я мае права атрымаць сямейны капітал.

Калі гаварыць пра меры сацыяльнай падтрымкі, то перш за ўсё гэта трохгадовы водпуск па догляду за дзецьмі, пры якім гарантавана захоўваецца працоўнае месца мамы, таты ці іншага члена сям’і (у залежнасці ад таго, хто карыстаецца правам на водпуск). Адзін з бацькоў у шматдзетнай сям’і мае таксама права на адзін вольны ад работы дзень на тыдзень. Дзень гэты аплачваецца.

Сем’і, якія выхоўваюць двайнят, трайнят і г. д., маюць права на паслугі сацыяльнай няні, пакуль дзецям не споўніцца тры гады. Такой жа паслугай, толькі да 18 гадоў, могуць карыстацца бацькі дзіцяці-інваліда і сем’і, дзе бацькі з’яўляюцца інвалідамі 1-й і 2-й груп.

Значнай застаецца дзяржаўная падтрымка сямей ў вобласці будаўніцтва: ільготны крэдыт на будаўніцтва, субсідыі на пагашэнне гэтага крэдыту (сума залежыць ад сумы задоўжанасці і саставу сям’і).

Акрамя таго, усе вучні пачатковай школы і некаторыя катэгорыі вучняў старэйшай школы маюць права на бясплатнае харчаванне. Школьнікі не плацяць таксама за праезд у грамадскім транспарце да месца вучобы і месца жыхарства. Ільготнае карыстанне падручнікамі – адна з мер па падтрымцы шматдзетных сямей.

Таксама ўсе маленькія беларусы маюць права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне. А тыя, хто дарос да выбару прафесіі, могуць атрымаць ільготны крэдыт на атрыманне першай вышэйшай адукацыі.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: