Смачныя атрыбуты святочнага стала

 

Смачныя атрыбуты святочнага стала

Общество
05.04.2023
1756
Кожны год напярэдадні Вялікадня смаргонскія хлебапёкі радуюць нашых жыхароў смачным святочным печывам. Карыстаюцца попытам  у пакупнікоў духмяныя здобныя булкі.  Толькі за сераду ў вытворчым цэху “Смаргонь” філіяла “Лідскі хлебазавод” ААТ “Гроднахлебпрам” была выпушчана адна тысяча велікодных кексаў.

IMG_0072.JPG

А напярэдадні такой важнай справы – вырабу святочнага печыва - пробашч парафіі Святога Міхаіла Арханёла Артур Ляшнеўскі наведаў вытворчы цэх “Смаргонь”. “Сёння я тут, каб блаславіць працаўнікоў, месца іх працы і пачатак іх работы. Зазначу, што сёння не бласлаўляюцца вырабы, якія пазней будуць прадавацца ў крамах нашага горада, бо святымі рэчамі гандляваць нельга, - зрабіў важны акцэнт ксёндз Артур. – Вытворцы зробяць святочныя булкі і пірагі, якія пазней людзі купяць і прынясуць у касцёл у Вялікую суботу для бласлаўлення, а пасля будуць імі дзяліцца адзін з адным падчас велікоднага сняданку ў нядзелю.

IMG_0075.JPG

IMG_0093.JPG

Сёння таксама памолімся  за ўсіх, хто працуе на гэтай вытворчасці, праз заступніцтва Святой мучаніцы Агаты, якая ў каталіцкім касцёле з’яўляецца апякункай усіх пекараў”.

Напрыканцы малітвы святар асвяціў абраз Святой Агаты і падарыў яго работнікам цэха.

IMG_0101.JPG

IMG_0104.JPG

IMG_0111.JPG

“Заўсёды з душой” – менавіта так гучыць дэвіз работнікаў ААТ “Гроднахлебпрам” , - зазначае вядучы інжынер-тэхнолаг вытворчага цэха “Смаргонь” Вольга Страшынская. – І мы сапраўды з душой вырабляем сваю прадукцыю, а потым з радасцю прапаноўваем  яе пакупнікам.  Да Вялікадня мы выпякаем кексы “Каложскі” новы, “Світанак” з дробсамі, “Васкрэсны” з разынкамі, пірог “Маладзечанскі” з макам, пячэнне “Сувенірнае”, а таксама шырокі асартымент крэмавых і хлебабулачных вырабаў. Запрашаем у магазіны горада і раёна за нашай смачнай свежай прадукцыяй”.

IMG_0143.JPG

IMG_0133.JPG

IMG_0146.JPG

IMG_0156.JPG

IMG_0163.JPG

IMG_0163.JPG

IMG_0171.JPG

IMG_0176.JPG

IMG_0182.JPG


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.