Госці фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” дзеляцца сваімі ўражаннямі

 

Госці фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” дзеляцца сваімі ўражаннямі

Общество
06.08.2022
1612

IMG_7981.JPG

Таццяна з дачкой Насцяй:

- Прыехалі на свята с Солаў. Дадому вяртаемся з падарункамі. Купілі паласавацца самаробных ледзянцоў, для нашага маленькага сына – вязаныя пінеткі, дачцэ – бусікі і пярсцёнак ад залескай майстрыхі Паліны Кенька, а для сябе – лазовы кошык ад вядомых смаргонцаў, народных майстроў Беларусі Мускіх.

Падворкі ад кожнага раёна так цудоўна прадстаўлены. Фестываль вельмі спадабаўся. На маёй Радзіме (раней я жыла на Украіне, у Данецкай вобласці, у горадзе Горлаўка) такіх народных святаў не праходзіла, у асноўным, папсовыя канцэрты, а каб так шырока была прадстаўлена народная культура, то не было. 


IMG_8061.JPG

Станіслаў Вацлававіч:

- На свята прыехаў з Ашмяншчыны і не пашкадаваў. Сёння цудоўнае свята, такое прыгожае, з густам арганізавана! Уражвае вялікая колькасць народных талентаў Гродзеншчыны.

Вельмі спадабаліся вырабы з саломы, з дрэва - проста цуд! Адзін толькі конь з саломы на Іўеўскім падворку чаго каштуе: колькі сіл, часу і таленту трэба было патраціць, каб яго зрабіць.


IMG_7950.JPG

Надзея Іванаўна:

- Такі фестываль харошы! Усё спадабалася: і як дзеці на народных інструментах смаргонскія найгрышы гралі, як дзяўчаты танцавалі народныя танцы, і такія бабулі, як я, выступалі. А мне, між іншым, амаль 87 гадоў! Успомніла сваю маладосць, песні і танцы свайго юнацтва.


IMG_7954.JPG

Кацярына з дачкой Дарынай:

- Усё здорава. Вельмі добра, што ёсць такія святы. Дачушка на поні пакаталася, а я пазнаёмілася з выставай вышываных ручнікоў, вырабаў з саломы. Падворкі з Зельвенскага, Воранаўскага раёнаў прывабілі. Выдатныя майстры жывуць і ў нашым раёне, і наогул на Гродзеншчыне.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.