Свет ручніковы – скарб адмысловы. У Лешчаняцкай бібліятэцы прайшла этнагадзіна і прэзентацыя выставы ручнікоў

 

Свет ручніковы – скарб адмысловы. У Лешчаняцкай бібліятэцы прайшла этнагадзіна і прэзентацыя выставы ручнікоў

Общество
17.06.2022
358
Госці мерапрыемства разам з вядучай Галінай Аўгусціновіч зрабілі экскурс у гісторыю беларускага ручніка і вышыўкі ўвогуле, даведаліся, што ручнік – гэта не проста прыгажосць, але і гісторыя нашых продкаў, багацце духоўнай спадчыны. Ручнік для беларуса – своеасаблівы сімвал, які нёс пэўны сэнс як пры штодзённым ужыванні, так і пры святочным.

– Штодзённа, змываючы сон, чалавек “лашчыў” твар ручнiком-уцiральнікам, – расказала Галіна Карлаўна. –  Сям’я, калі садзілася за стол, глядзела ў чырвоны кут, у якiм знаходзiўся Святы Вобраз у абрамленнi ручнiкоў. Збiраўся чалавек у дарогу цi ў госцi, абавязкова браў з сабою ручнiк, з iм жа перад хатаю сустракаў дарагiх гасцей. На ручнiк бабка-павiтуха прымала новароджанае дзiця.

Бібліятэкар удзяліла асаблівую ўвагу выкарыстанню ручніка ў святочнай абраднасці беларусаў: вяселлі, хрэсьбінах, сустрэчы гасцей, расказала, якое значэнне меў колер, арнамент ручніка, у якой тэхніцы яны вырабляліся.

Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы, прысутныя з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з выставай ручнікоў.

Свет ручніковы 1.jpg

Свет ручніковы 2.jpg

Свет ручніковы 3.jpg

Свет ручніковы 5.jpg


Юлія ЖУК,

загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай 

дзейнасці Смаргонскай раённай бібліятэкі.