У Смаргоні ўшанавалі дзяржаўныя сімвалы Беларусі і адкрылі раённую Дошку гонару

 

У Смаргоні ўшанавалі дзяржаўныя сімвалы Беларусі і адкрылі раённую Дошку гонару

Общество
06.05.2022
3595
Мітынг “Сімвал адзінства і славы”, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і ўрачыстае мерапрыемства “Гонар і слава Смаргоншчыны”, прысвечанае занясенню фотапартрэтаў на раённую Дошку гонару, адбыліся ў Смаргоні.

IMG_5555.JPG

IMG_5561.JPG

IMG_5569.JPG

IMG_5564.JPG

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена ваеннаслужачаму Смаргонскай пагранічнай групы, падпалкоўніку Валянціну Драгуну і дырэктару музея-сядзібы М. К. Агінскага Людміле Градзіцкай.

IMG_5523.JPG

IMG_5546.JPG

Пасля гэтага да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук:

- Дзяржаўныя сімвалы Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць стваральныя мэты беларускай дзяржавы, традыцыі, ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай дзяржавы.

Мы імкнёмся да таго¸ каб наш народ жыў у дастатку, каб нашы дзеці раслі ў шчаслівых сем’ях, атрымлівалі добрую адукацыю і маглі  ўвасабляць у жыццё свае мары. Жадаю моцнага здароўя, мірнага неба, дабрабыту і дабра.

IMG_5574.JPG

У сваім прывітальным слове Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла адзначыў:

- Кожная дзяржава мае свае сімвалы, і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гаворыць пра тое. Што галоўнымі сімваламі Беларусі з’яўляецца герб, сцяг і гімн. Менавіта ў гэтых сімвалах увасоблена ідэя незалежнасці, суверэнітэту, гісторыя стварэння і развіцця, а таксама самабытнасці нашага народа. Паважаныя сябры, шчыра жадаю вам добрага здароўя, поспехаў у працы.

IMG_5526.JPG

IMG_5542.JPG

IMG_5544.JPG

У гэты дзень дванаццаць навучэнцаў Смаргоншчыны ўступілі ў піянерскую арганізацыю. Гальштукі дзецям павязалі прадстаўнікі раённай улады і грамадскіх арганізацый.

IMG_5577.JPG

IMG_5589.JPG

IMG_5597.JPG

З прывітальнымі словамі звярнулася да прысутных старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Галдыцкая.

IMG_5613.JPG

Напярэдадні свята Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі атрымалі прадстаўнікі смаргонскай моладзі. Іх уручылі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны і першы сакратар Сморгонскага райкама ГА «БРСМ» Кацярына Сарока.

IMG_5617.JPG

IMG_5629.JPG

IMG_5636.JPG

IMG_5643.JPG

IMG_5648.JPG

На свяце таксама ўшанавалі лепшых працаўнікоў Смаргоншчыны, якія дасягнулі значных працоўных здабыткаў у 2021 годзе,  тых, чые фотапартрэты занесены на раённую Дошку гонару.

З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык:

- Сёння мы ўрачыста адкрываем раённую Дошку гонару і выказваем словы падзякі лепшым працаўнікам Смаргоншчыны. Так і павінна быць: каб лепшых людзей раёна бачылі і ведалі ўсе, раўняліся на іх і бралі прыклад, асабліва наша моладзь.

Толькі карпатлівай працай у любой прафесіі можна дасягнуць цудоўных вынікаў. Шчаслівы той чалавек, які займаецца любімай справай.

IMG_5658.JPG

IMG_5663.JPG

IMG_5666.JPG

IMG_5670.JPG

IMG_5693.JPG

IMG_5713.JPG

IMG_5735.JPG

Шчыра дзякую вам, лепшыя працаўнікі Смаргоншчыны, за вашу сумленную працу, за цудоўныя паказчыкі ў рабоце, за актыўны ўдзел у сацыяльна-культурным будаўніцтве грамадска-палітычным жыцці нашага раёна.

IMG_5768.JPG

Ад імя ўзнагароджаных выступіла Ірына Кот, выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу:

- Часта лаўлю сябе на думцы, што займаюся такой дзейнасцю, вынік якой цяжка ацаніць. Ці так я зрабіла? Можа быць, трэба было па-іншаму, больш мудра, разумна. Таму сёння я ўдзячная за тое, што мая праца так высока ацэнена.

IMG_5859.JPG

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падрыхтаваў падарункі ветэранам працы і прадстаўнікам сямейных дынастый. Іх уручылі першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка.

IMG_5797.JPG

IMG_5813.JPG

IMG_5845.JPG

IMG_5772.JPG

IMG_5775.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.