Пазнавальнае падарожжа вучняў Смаргонскай гімназіі

 

Пазнавальнае падарожжа вучняў Смаргонскай гімназіі

Общество
01.04.2022
1116
Калі вы жадаеце адчуць смак беларускай мовы, наведаць музей, прайсці рыцарскія выпрабаванні, прыняць удзел у віктарыне, атрымаць грамату, пакаштаваць смачную гарбату з салодкім пачастункам, стаць дружыннікам Усяслава Чарадзея, тады вам трэба абавязкова наведаць сядзібу-музей “Стары Менск”. Вучні  2 “Б” і 4 “А” класаў гімназія падчас вясновых канікул наведалі гэты музей.

Вучні другога класа ў музеі.jpg

Дзяцей сустракаў апрануты ў шляхецкае адзенне экскурсавод у вобразе Усяслава Чарадзея. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што ўяўляў сабой Менскі замак, дзе знаходзіўся, якім быў побыт тагачасных жыхароў. Асабліва другакласнікам запомніўся такі прадмет, як капавушка.

Пасля пазнавальнай экскурсіі дзяцей чакалі майстар-клас па фехтаванні, цікавыя гульні, забавы, танцы, бо сапраўдны рыцар павінен валодаць не толькі зброяй.

Прымяраем даспехі.jpg

Пры дапамозе віктарыны ў маленькіх “дружыннікаў” праверылі, на колькі добра яны запомнілі ўбачанае і пачутае. Кожны жадаючы мог сфатаграфавацца на троне князя.

Таццяна Бугайчук,

класны кіраўнік 2 “Б” класа.