Вучаніцы СШ №5 уручылі першы пашпарт у абласной філармоніі

 

Вучаніцы СШ №5 уручылі першы пашпарт у абласной філармоніі

Общество
18.03.2022
646
Традыцыйна 15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі юным грамадзянам нашай краіны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць пашпарты. Не стала выключэннем і 15 сакавіка 2022 года.

Момант уручэння пашпарта.jpg

Момант уручэння пашпарта.

У рамках усебеларускай акцыі “Мы - грамадзяне Беларусі!” больш за 40 навучэнцаў, у ліку якіх выдатнікі і актывісты, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, спартыўных і творчых конкурсаў з розных раёнаў вобласці, атрымалі свой першы пашпарт у абласной філармоніі.

Сярод тых, хто атрымаў свой першы пашпарт, была Дыяна Ляшчэвіч, вучаніца 8 “В” класа СШ №5. Дыяна –  рознабаковая асоба, захапляецца мовамі і геаграфіяй, іграе на балалайцы, пераможца рэспубліканскіх  музычных конкурсаў, удзельніца ўзорнага аркестра народных інструментаў. Як адзначыла дзяўчынка, быць грамадзянінам сваёй дзяржавы не толькі ганарова, але і адказна.

Дыяна Ляшчэвіч у Гродзенскай абласной філармоніі.jpg

Дыяна Ляшчэвіч у Гродзенскай абласной філармоніі.

Наталля Кудаш, класны кіраўнік 8 “В” класа СШ №5.


Статьи по теме: