Тэматычная гадзіна “Салдат вайны не выбірае”

 

Тэматычная гадзіна “Салдат вайны не выбірае”

Общество
23.02.2022
512
18 лютага у рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” у сярэдняй школе №5 г.Смаргоні прайшла тэматычная гадзіна “Салдат вайны не выбірае”, у якой удзельнічалі вучні 9-х класаў.

фота №2 Паўлюкевіч Ксенія, вучаніца 9 “А” класа.JPG

Паўлюкевіч Ксенія, вучаніца 9 “А” класа.

На гэта мерапрыемтва запрасілі ўдзельніка баявых дзеянняў у Афганістане Віктара Сержана. Ён расказаў аб сваёй вайсковай службе, кліматычных умовах у гэтай азіяцкай краіне, мясцовых жыхарах, якія дапамагалі савецкім воінам у барацьбе з душманамі.

Падлеткі, якія мала ведаюць аб афганскай вайне, з цікавасцю слухалі воіна-інтэрнацыяналіста, задавалі яму пытанні.

Каля 30 тысяч нашых суайчыннікаў прынялі ўдзел у вайне, якую называюць першай антытэрарыстычнай аперацыяй.

– Яны былі верныя прысязе, праявілі мужнасць і адвагу – лепшыя якасці патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны. Многія не вярнуліся з вайны: загінулі ці прапалі без вестак, – адзначыў Віктар Казіміравіч.

Ганна ІВАНОВА, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

СШ №5 г.Смаргоні.