Сямікласнікі СШ №5 наведаліся ў філіял гарадской бібліятэкі №1

 

Сямікласнікі СШ №5 наведаліся ў філіял гарадской бібліятэкі №1

Общество
18.02.2022
2482
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У фармаце гэтага свята вучні 7 “Г” класа СШ №5 наведаліся ў філіял гарадской бібліятэкі №1, дзе ім прапанавалі акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні дзяцей.

Вучні 7 “Г” класа.jpg

Вучні 7 “Г” класа.

Вучні чыталі вершы Юрася Свіркі, Ніла Гілевіча, Пятруся Броўкі пра беларускую мову. Децям вельмі спадабалася адгадваць загадкі-жарты. На працягу ўсяго свята вучні ўважліва слухалі, спрабавалі адказваць на ўсе пытанні. Напрыканцы мерапрыемства вучні з вядучымі ўстанавілі 10 запаведзяў аб мове, якія павінен ведаць кожны чалавек.

Дзень роднай мовы - асаблівы дзень для кожнай нацыі, бо няма народа без мовы. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная. Францішак Багушэвіч казаў: “Мова - гэта “адзежа душы”. Няхай жа душа беларускага чалавека, нарэшце, апранецца ў свае адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!

Падчас мерапрыемства ў гарадской бібліятэцы.jpg

Падчас мерапрыемства ў гарадской бібліятэцы.

Вікторыя Падляшчук,

класны кіраунік 7 “Г” класа СШ № 5.

Статьи по теме: