У Крэўскай школе прайшоў чарговы занятак у рамках праекта “ШАГ”

 

У Крэўскай школе прайшоў чарговы занятак у рамках праекта “ШАГ”

Общество
04.02.2022
383
У дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа” 3 лютага прайшоў чарговы занятак у рамках праекта “ШАГ”  па тэме “Антыфашысцкае супраціўленне на акупіраваных тэрыторыях”.

Святлана Вечар, намеснік пракурора Смаргонскага раёна, і ўдзельнікі праекта.jpg

Святлана Вечар, намеснік пракурора Смаргонскага раёна, і ўдзельнікі праекта.

Перад навучэнцамі выступіла намеснік пракурора Смаргонскага раёна Святлана Вечар, якая падрабязна расказала аб мерапрыемствах, якія праводзяцца органамі пракуратуры  па выяўленню выпадкаў генацыду беларускага народа на тэрыторыі нашага раёна.

Аб ролі маладога пакалення ў жыцці грамадства, краіны, захаванні гістарычнай памяці расказала дырэктар установы Таццяна Францаўна Капыш. На занятку ішла размова пра трагедыю вёскі Крыўск Смаргонскага раёна, якая была спалена немцамі ў чэрвені 1943 года, Крэўскае гета, лёс крэўскіх яўрэяў.

Адбыўся змястоўны дыялог, на якім прагучалі думкі аб патрэбе ў захаванні гістарычнай памяці, ушанаванні гісторыі роднай Беларусі.

Міхаіл Міхалькевіч, настаўнік гісторыі

ДУА “ВПК Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.