Музычная забава прайшла ў дзіцячым садзе №14

 

Музычная забава прайшла ў дзіцячым садзе №14

Общество
04.02.2022
2687
Вялікую ролю у фарміраванні дзіцяці адыгрываюць беларускія  народныя гульні. У гульні найбольш поўна праяўляюцца творчыя здольнасці выхаванцаў, фантазія, іх чалавечыя якасці, калектывізм.

Каму ж застанецца блінок.jpg

Каму ж застанецца блінок.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №14 г.Смаргоні” прайшла цікавая музычная забава з прыходам вясёлых герояў Васілінкі і Несцеркі. Яны знаёмілі і праводзілі з дзецьмі розныя народныя гульні: “Блін гарыць”, “Лапці”, “Ты, Надзейка, раскажы”, “Грушка”, “Гарлачык”. 

Усе прапанаваныя гульні маюць моўныя вытокі, у якія ўнесены простыя  гука-высотныя інтанацыі. Вясёлы Несцерка тлумачыў выхаванцам сэнс многіх слоў, якія сустракаліся ўпершыню ў гульні. Гэта не толькі ўзбагаціла слоўнікавы запас дзяцей, але і садзейнічала іх агульнаму развіццю, звароту да народнай традыцыі.  Васілінка тлумачыла, як трэба гуляць у тую ці іншую гульню.

Мы сустрэлі Васілінку і Несцерку.jpg

Мы сустрэлі Васілінку і Несцерку.

Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. У канцы мерапремства за вясёлыя гульні выхаванцы падзякавалі сваіх гасцей песняй “Несцерка”. Забава атрымалася вясёлая і пазнавальная.

Хай, наша грушка расце, расце.jpg

Хай, наша грушка расце, расце.

Святлана Райбе,

музычны кіраўнік

ГУА “Яслі-сад №14 г. Смаргоні”.