Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

 

Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

Общество
25.12.2021
2702

Дарагія сябры!

Паважаныя землякі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні ў сувязі з Нараджэннем Хрыстовым!

На працягу двух тысячагоддзяў Калядныя святы дораць людзям вялікую надзею і веру. Вечныя каштоўнасці дабра і любові натхняюць нас на міласэрныя ўчынкі і дапамагаюць яшчэ глыбей спасцігнуць сэнс Евангелля, у аснове якога – бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў. Гэтыя ўрачыстыя светлыя дні аб’ядноўваюць нашы сем’і, заахвочваюць шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.

Няхай Каляднае святло азарае вашы дамы, дапамагае быць больш беражлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё. А мір і згода нязменна пануюць у нашай роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.