Канікулы на карысць

 

Канікулы на карысць

Общество
08.11.2021
384
Так могуць сказаць вучні ДУА “ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад - сярэдняя школа”, якія ў час восеньскіх канікул прынялі ўдзел у розных цікавых і займальных мерапрыемствах. Цудоўнае надвор’е дало магчымасць ажыццявіць пазнавальныя экскурсіі па родным краі: гаспадарчыя пабудовы нашых продкаў, крыніцы Віліі ўздоўж Жодзішак па слядах патрыятызму ветэранаў ВАВ.

IMG-0f663cd5bba932d96f2057085c7410b0-V.jpg

Юныя экскурсаводы-даследчыкі сабралі цікавы матэрыял для школьнага музея “Нальшча”: фотаздымкі гаспадарчых пабудоў, успаміны ветэранаў ВАВ, а таксама задумалі допраўпарадкаваць крынічку. Штодзённа на школьным стадыёне праходзілі спартыўныя святы і спаборніцтвы. Удзельнікі школьнага валанцёрскага атраду “Неабыякавыя сэрцы” ажыцяўлілі працоўны дэсант па дапамозе сваякам, якія пражываюць адны.

Падчас канікул у школе з’явілася цікавая выстава “Вясёлыя забавы”. Удзельнікі гурткоў прадставілі вырабы з бісеру, прыродных матэрыялаў, арыгамі.

IMG-19da6a9a65fe1ec25660ff5fc9443382-V.jpg

IMG-f975fb862bb404d69cd771c4bbb1b9a8-V.jpg

У Жодзішкаўскім Доме культуры прайшлі гульнёва-забаўляльная праграма “Кошык весялосці” і “Рознакаляровыя гульні”. Удзельнікі фальклорна-ўзорнага гуртка “Нальшчаначка” падрыхтавалі новую праграму “Напевы нашых бабуль і дзядуль”.

Ганна Цыбульская.