30 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

 

30 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Общество
30.10.2022
700

sq0xskoukavv00cj3ip9v4uih1um8cyy.jpg


Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі! 

Віншуем вас з прафесійным святам!

Аўтатранспарт сёння з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Цяжка пераацаніць заслугі аўтамабілістаў, якія забяспечваюць каласальныя аб’ёмы грузавых і пасажырскіх перавозак. Аўтагаспадаркі пастаянна абнаўляюць парк машын, прымаюць меры па больш эфектыўным выкарыстанні транспартных сродкаў.

Аднак паспяховая работа аўтатранспартнай сістэмы была б немагчымай без дакладных, аператыўных дзеянняў дарожнай службы. Ад тэхнічнага стану дарог, іх умелай эксплуатацыі залежаць своечасовая дастаўка грузаў, прыбыццё рэйсавых аўтобусаў, умацаванне міжрэгіянальных і міжнародных сувязяў.

Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем моцнага здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту, згоды ў сем’ях, поспехаў ва ўсіх справах!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.