14 КАСТРЫЧНІКА - ДЗЕНЬ МАЦІ

 

14 КАСТРЫЧНІКА - ДЗЕНЬ МАЦІ

Общество
14.10.2021
1918

Дарагія жанчыны Смаргоншчыны!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці!

Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё. Матчына любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Дзень маці гэта не толькі даніна глыбокай пашаны і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацверджанне таго, што сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.

Дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра. Няхай вас заўсёды ахіляе штодзённы клопат блізкіх, дзеці цешаць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Жадаем вам моцнага здароўя, пяшчоты, душэўнага спакою і міру.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.