Маленькі след для выратавання планеты

 

Маленькі след для выратавання планеты

Общество
08.10.2021
1983
Сапраўдны грамадзянін  заўсёды задумваецца над тым, як пакінуць пасля сябе добры след. Адны імкнуцца працаваць над рашэннем эканамічных задач, што прыводзіць  да  захавання  і павелічэння   матэрыальнага багацця людзей; другія – над рашэннем сацыяльных задач, што садзейнічае дабрабыту чалавека.

Маленькі след для выратавання планеты.jpg

А выхаванцы  рознаўзроставай другой групы ДУА  “ВПК Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа” ўжо трэці год імкнуцца вырашыць экалагічную праблему. Сутнасць яе заключаецца ў наступным: дзеці з насення спрабуюць вырасціць  дрэвы (сасну, елку, бярозу і каштан). Дзве восені назад дзеці ў групе пасадзілі 12 каштанаў.  Пікіраванне парасткаў паказала, што здатным да выжывання аказаўся толькі адзін, які быў высаджаны ў грунт. Сёння ён вырас на 15 см. Мінулай восенню было пасеяна насенне сасны і елкі. Узыходжасць аказалася нядрэннай: з 12 сямян сасны – 8 прарасло, з 12 сямян елкі – 6 прарасло, таму  ў пачатку кастрычніка парасткі былі перасаджаны на экалагічную сцежку. Далейшыя назіранні пакажуць, ці змогуць парасткі прыжыцца на свежым паветры.  Вясной быў арганізаваны пасеў насення бярозы, прарастанне не адбылося, таму назіранні былі спынены.

Такім чынам, можна зрабіць вынік: вырасціць дрэва вельмі складана і працягла па часе, таму з самага ранняга дзяцінства трэба прывучацца да захавання і павелічэння прыроднага багацця.  Думаем, што той маленькі след, які сёння імкнуцца пакінуць пасля сябе нашы выхаванцы, будзе добрым укладам у выратаванне планеты ў будучым.