Павага і дапамога пажылым людзям

 

Павага і дапамога пажылым людзям

Общество
08.10.2021
1052
З 28 верасня па 7 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа”  праходзіла тэматычная дэкада “Залаты ўзрост”, прымеркаваная да Дня пажылых людзей. У гэтыя дні вялікая ўвага надаецца тым, каму патрэбна дапамога і падтрымка.

Залаты ўзрост 1.jpg

На працягу дэкады навучэнцы нашай установы, члены ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” звярталіся са словамі віншавання да пажылых людзей, ветэранаў педагагічнай працы, пастаяльцаў Крэўскай бальніцы сястрынскага догляду.

Валанцёрскія атрады ўдзельнічалі ў акцыі “Добрае сэрца” і аказвалі пасільную дапамогу ў навядзенні парадку на дваровых тэрыторыях адзінокапражываючых пажылых людзей.

Залаты ўзрост 2.jpg

Ва ўстанове прайшоў конкурс паштовак “Дзень дабрыні і павагі”, якія ў далейшым былі ўручаны людзям “залатога” узросту”. Усе жадаючыя маглі наведаць тэматычную выставу, якая размясцілася ў школьным бібліятэчна-інфармацыйным цэнтры.

Кульмінацыйным момантам стала відэавіншаванне “Павага тым, хто шлях прайшоў нялёгкі”, якое размешчана ў сацыяльных сетках і на сайце ўстановы.