Свята для настаўнікаў

 

Свята для настаўнікаў

Общество
04.10.2021
529
Напярэдадні Дня настаўніка ў сярэдняй школе № 7 прайшоў невялікі, але вельмі цёплы і кранальны канцэрт.

1633090543106.jpg

Навучэнцы 9-х класаў Аляксандра Бутар, Алеся Каравай, Мацвей Ліхота і Ягор Руткоўскі на правах вядучых павіншавалі прысутных у актавай зале педагогаў з іх прафесійным святам і пажадалі ім творчага натхнення, таленавітых і ўдзячных вучняў.

Дырэктар Аляксандр Джумкоў далучыўся да віншаванняў вядучых, а таксама уручыў педагогам школы Але Сержант, Аксане Маісеенка, Эле Куцько граматы ўпраўлення адукацыі Смаргонскага райвыканкама.

1633090543111.jpg

Не абышлі ўвагай і тых, хто даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку – ветэранаў педагагічнай працы. У іх адрас таксама прагучалі словы віншавання і падзякі за тое, што доўгія гады кожны дзень без астатку аддавалі любоў і клопат сваім вучням.

Музычныя нумары ў выкананні Рамана Дземеша, Таццяны Бутар, Аліны Савоські, Міраславы Мігановіч, Паліны Хацілоўскай, вершы, прачытаныя першакласнікамі, а таксама відэавіншаванне для настаўнікаў паднялі усім настрой, ператварыўшы вялікі перапынак у сапраўднае свята.

IMG_20211001_130145.jpg

Канцэрт скончыўся. Педагогам прыйшла пара ісці на ўрокі да шумных вучняў, да бясконцых стопкаў сшыткаў ... Аднак на іх вачах блішчалі слёзы радасці: ніхто з іх не сумняваўся ў тым, што зрабіў калісьці правільны выбар – стаў настаўнікам – самым патрэбным чалавекам на зямлі.