3 кастрычніка – Дзень настаўніка

 

3 кастрычніка – Дзень настаўніка

Общество
03.10.2021
2936

день учителя_3.jpg

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце віншаванні з прафесійным святам.

Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё любові і ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў распазнаваць цудоўнае, асэнсоўваць і прымаць узважаныя рашэнні. Педагогі заўсёды былі і застаюцца носьбітамі і ўладальнікамі высокіх духоўных якасцей.

У гэты цудоўны дзень прыміце словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, адданасць выбранай прафесіі  і цярплівасць, за добрыя традыцыі і вопыт. Моцнага вам здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых творчых поспехаў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: