Цікавая вандроўка

 

Цікавая вандроўка

Общество
24.09.2021
653
Вучні Сыраваткінскіх ясляў-сада - базавай школы наведалі Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску.

IMG-8f2d10b09adf5394f5d6c2c3fbe3947f-V.jpg

IMG-d84973bd82745b2acf2702f5ad54ecd7-V.jpg

Набыўшы ўваходныя квіткі, мы сустрэліся з экскурсаводам Ірынай, якая пазнаёміла са структурай сада, расказала, якія расліны, дрэвы і кустарнікі можна ўбачыць у гэтым цудоўным месцы (іх налічваецца ў садзе больш 15 тысяч!). І вось разам з экскурсаводам па алеі з ясеня пенсільванскага мы направіліся ў экспазіцыйную аранжарэю.

На вуліцы накрапваў дождж, дзьмуў халаднаваты восеньскі вецер, пад нагамі шапацела апаўшае жоўтае лісце… Адчыніўшы дзверы аранжарэі, мы нібы перанесліся ў часе і апынуліся ў цудоўным захапляючым свеце тропікаў. У светлым памяшканні гучала прыемная музыка, весела шчабяталі папугаі, віліся цудоўныя ліяны. Падчас экскурсіі мы знаёміліся з незвычайнымі і дзівоснымі раслінамі пустэч, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі і іншых краін, з раслінамі саван і мусонных лясоў. З цікавасцю слухалі аповед пра карамболу і незвычайны лімон з назвай Рука Будды. Уразіў сваімі прыгожымі і вельмі вялікімі лістамі банан і трапічная насякомаядная ліяна Непентэс (расліна-драпежнік). З вялікім задавальненнем і дзеці, і дарослыя назіралі за рознакаляровымі рыбкамі і прыгожымі чарапахамі. А вясёлыя папугаі нават пазіравалі, калі іх фатаграфавалі.

IMG-eaaf80423f6004cbe69d303221a59735-V.jpg

IMG-f1ca768c9caff310f5ef3c2d20579ae1-V.jpg

Атрымаўшы зарад добрага настрою і папоўніўшы багаж ведаў, мы прайшліся па цэнтральных алеях батанічнага сада, палюбаваліся навакольнымі краявідамі і адчулі сябе неад’емнай часткай прыроды.