Падзеі 17 верасня 1939 года – “найвялікшая “гістарычная справядлівасць”

 

Падзеі 17 верасня 1939 года – “найвялікшая “гістарычная справядлівасць”

Общество
16.09.2021
1908

У сераду ў гімназіі адкрылася музейная выстава, прысвечаная надыходзячыму святу – Дню народнага адзінства. Кнігі і фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, пераносяць нас у далёкі 1939 год, калі ўпершыню беларусы адчулі сябе адзіным народам.

IMG_1823.JPG

IMG_1796.JPG

Як адзначыла кіраўнік музея гэтай установы адукацыі Ядвіга Красоўская, кніжна-ілюстраваная выстава “Падзеі 17 верасня 1939 года – “найвялікшая “гістарычная справядлівасць” створана ў мэтах вывучэння гісторыі сваёй краіны, роднага краю, азнаямлення і замацавання сэнсу Дня народнага адзінства.

У музеі ўжо даўно збіраюцца матэрыялы пра падзеі, прысвечаныя ўз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. Матэрыялы цікавыя тым, што змяшчаюць менавіта звесткі пра мясцовыя падзеі таго часу. Тут можам убачыць фотаздымкі, якія прыносілі да нас жыхары Смаргоншчыны – сведкі тых падзей і іх успаміны. У гэтым годзе мы пашырылі фонд музея і зрабілі выставу. Найвялікшая “гістарычная справядлівасць” – гэта цытата, якой называюць гісторыкі гэты дзень. 

IMG_1803.JPG

IMG_1813.JPG

У выставе прадстаўлены дакументы 1939 года і геаграфічныя карты, каб вучні маглі бачыць, як фарміравалася тэрыторыя Беларусі. Існуе меркаванне з боку польскай улады, што гэта была агрэсія, але мы валодаем фотаздымкамі “Крестьянин дер. Колпея А. О. Шапель за чтением газеты “Правда”, “Жыхары Смаргоні чытаюць аб’явы часовага мясцовага кіраўніцтва”, “Мітынг у Смаргоні, прысвечаны ўз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР”, якія гавораць зусім пра іншае. Ад мясцовых жыхароў у фонд музея перадана шыльда “Плошча свабоды”. Ёсць і дакументы, якія гавораць пра адносіны беларусаў да палітыкі паланізацыі, дзе польскія чыноўнікі ў сваіх справаздачах, пісалі, што мясцовыя жыхары лічаць сябе ўсё роўна беларусамі.

IMG_1821.JPG

IMG_1825.JPG

IMG_1830.JPG

IMG_1829.JPG

IMG_1820.JPG

IMG_1835.JPG

IMG_1839.JPG

Ядвіга Баляславаўна падкрэсліла, што выставу наведваюць як малодшыя вучні, так і вучні старэйшых класаў. Музейныя ўрокі запланаваны кожны дзень і прадоўжацца да канца верасня.

Наталля РЫЛЁВА.

Фота аўтара.