Віншаванне з Днём ведаў

 

Віншаванне з Днём ведаў

Общество
01.09.2021
4607

1254.jpg

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!

Віншуем вас з Днём ведаў!

Гэта свята штогод прыносіць у жыццё кожнага чалавека самыя добрыя ўспаміны і моцныя эмоцыі. Гэта настальгічны смутак па дзіцячых і юнацкіх гадах, якія ўжо ніколі не паўторацца. Хваляванне першакласнікаў, якія робяць першыя крокі па дарозе ведаў, першакурснікаў, якія ўсвядомлена выбралі свой шлях, перажыванні бацькоў, якія разам са сваімі дзецьмі пражываюць розныя перыяды іх вучобы.

У нашай незалежнай, квітнеючай, мірнай краіне кожны чалавек можа адбыцца як прафесіянал, кожнае дзіця можа выбраць сабе жыццёвы шлях па душы. А задача настаўніка – прывіць навучэнцу любоў да сваёй Айчыны, прагу да працы на роднай зямлі, гордасць за яе слаўнае гераічнае мінулае.

Дарагія настаўнікі і выкладчыкі, выхавальнікі і майстры навучання, вучні і бацькі! Сардэчна віншуем вас з пачаткам новага навучальнага года. Перад вамі – новы этап адказнай і высакароднай працы, новы крок на шляху да выхавання самастойнага, ініцыятыўнага і мэтанакіраванага юнага пакалення.

Жадаем, каб новы навучальны год стаў годам вашых прафесійных адкрыццяў і вучнёўскіх перамог.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.