Будаўніцтва новых дамоў у мікрараёне Карані

 

Будаўніцтва новых дамоў у мікрараёне Карані

Общество
07.08.2021
1907
У мікрараёне Карані актыўна вядзецца будаўніцтва новых дамоў. Работнікі будаўніча-мантажнага трэста №41 на гэты час завяршаюць будаўніцтва 40-кватэрнага сацыяльнага дома (дзе усе кватэры аднапакаёвыя) – для тых, хто мае статус “сірата”. Плануецца, што гэты дом здадуць у гэтым месяцы.

IMG_7311.JPG

IMG_7368.JPG

IMG_7310.JPG

Узводзіцца тут яшчэ адзін 40-кватэрны дом  з адна - і трохпакаёвымі кватэрамі (для шматдзетных сем’яў), здача якога запланавана на канец 2021 года. 

IMG_7331.JPG

IMG_7335.JPG

IMG_7334.JPG

І распачалі трэцюю новабудоўлю – дом таксама для шматдзетных сямей, з двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. Здаць яго павінны ў першым квартале 2022 года.

IMG_7343.JPG

IMG_7359.JPG

IMG_7357.JPG

IMG_7349.JPG

Работнікі трэста таксама задзейнічаны на рэканструкцыі памяшкання канюшні ў вёсцы Залессе (паблізу музея-сядзібы імя Міхала Клеафаса Агінскага), на аб’ектах будаўніцтва Беларускай АЭС, на ўзвядзенні памяшкання пелетнай вытворчасці. Працуюць на рэканструкцыі дапаможнага комплексу пад участак па вытворчасці жытнёвага соладу на Смаргонскім хлебазаводзе, узводзяць пляцоўку пад размяшчэнне мабільнага памяшкання на ААТ “Белагратэрмінал”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.