11 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў

 

11 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў

Общество
11.07.2021
433

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны падатковай службы Смаргоншчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам Днём работнікаў падатковых органаў!

Ваша служба ўносіць значны ўклад ва ўмацаванне эканамічнай бяспекі краіны. Менавіта ад вашай пісьменнай і суладнай працы сёння шмат у чым залежыць эфектыўная рэалізацыя прыярытэтных нацыянальных праектаў, устойлівае папаўненне бюджэту Гродзенскай вобласці, паступальнае развіццё эканомікі нашага рэгіёну і ўдасканаленне сацыяльнай сферы.

Упэўнены, што вашыя прафесіяналізм і вопыт, а таксама ўкараненне самых перадавых тэхналогій падатковага адміністравання дазволяць і ў далейшым паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы.

У гэты дзень выказваем падзяку супрацоўнікам падатковай службы і яе ветэранам за выразна наладжаную штодзённую працу з насельніцтвам, за павышэнне падатковай пісьменнасці грамадзян.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, а таксама паспяховай і стабільнай працы на карысць роднага краю.

Раённы выканаўчы камітэт.

 Раённы Савет дэпутатаў.