У “скарбніцы народных талентаў” – тавараў багата

 

У “скарбніцы народных талентаў” – тавараў багата

Общество
03.07.2021
3240
Самы розны тавар і нават эксклюзіў быў прадстаўлены на выставе-продажы  вырабаў майстроў народнай творчасці. 

Сярод багатага стала з прадукцыяй майстрыхі Людмілы Зенько ўбачыла смаргонскія абаранкі. На выгляд – быццам бы з печы. Але, як аказалася, абаранкі  не прыдатныя для харчавання, бо яны.. з мыла.

IMG_6501.JPG

IMG_6496.JPG

IMG_6510.JPG

- На кожнае свята стараюся зрабіць нешта новае, эксклюзіўнае, - зазначае Людміла, - смаргонскія абаранкі на продаж раблю рэдка, толькі на асаблівыя святы. Дзень Незалежнасці – адно з такіх святаў. – Пакупнікі цікавіліся, ці свежыя абаранкі… Свежыя, не сумнявайцеся!

IMG_6473.JPG

IMG_6486.JPG

Яшчэ адзін цікавы майстар – Канстанцін Чарніковіч з Маладзечна. Па адукацыі ён інжынер па аўтаматызацыі зварачнай вытворчасці, але ўжо чатыры гады займаецца вышываннем. Вывучае сімвалы ў вышыванні і пераносіць іх на майкі – на дзіцячыя і дарослыя (мужчынскія і жаночыя) . З сабой Канстанцін прывёз рарытэт – вышываную сурвэтку, якой больш за сто гадоў. Такі цікавы скарб дастаўся яму ад прабабулі. І ён, вядома, не прадаецца.

IMG_6481.jpg

Яшчэ адна ўдзельніца выставы-продажу – вышывальшчыца Зоф’я Войтка, якая прапаноўвала свае ручнікі.

IMG_6390.JPG

- Удзельнічаць у сённяшнім свяце лічу сваім абавязкам, - кажа Зоф’я. – Гэта ж наша свята! Усіх беларусаў! Таму я з задавальненнем прыязджаю ў Смаргонь з Залесся, дзе жыву, на людзей паглядзець і свае работы паказаць.

IMG_6260.JPG

IMG_6383.JPG

IMG_6492.JPG

IMG_6517.JPG

IMG_6519.JPG

IMG_6525.JPG

IMG_6531.JPG

IMG_6512.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.