У Солах адбылося свята “Аграгарадок шчаслівых сем’яў”

 

У Солах адбылося свята “Аграгарадок шчаслівых сем’яў”

Общество
28.06.2021
4887

Вядомы рускі празаік Леў Талстой сцвярджаў, што ўсе шчаслівыя сем’і падобны адна на адну… Абвяргаць тэорыю класіка не бяруся. Але лічу, што ў шчасці кожнай сям’і ўсё ж ёсць пэўныя адценні.

Свята “Аграгарадок шчаслівых сем’яў” адбылося ў Солах 27 ліпеня. Паглядзець на прыгожыя, дружныя сем’і, якія могуць стаць прыкладам для пераймання, даведацца пра іх сакрэт сямейнага шчасця – хіба гэта не нагода  пабываць на такім свяце?

За адным сямейным сталом сям’і Віктара і Дануты Грынчукоў сабраліся прадстаўнікі чатырох пакаленняў. Тут аказалася і старэйшая ўдзельніца свята – 85-гадовая Марыя Іосіфаўна, маці Дануты. 

IMG_4929.JPG

IMG_4934.JPG

IMG_4951.JPG

IMG_4957.JPG

IMG_4968.JPG

Тры пакаленні – за сталом шматдзетнай сям’і Вольгі і Аляксандра Дуксаў, а таксама Дар’і і Чэслава Чункевічаў.

Усе жадаючыя змаглі не толькі даведацца пра любімыя стравы сямей, але і прадэгуставаць яе.  У Грынчукоў – гэта торты: пячоначны і  жэлейны, у Дуксаў – вяндліны, у Чункевічаў – сыр з казінага малака і мясны рулет, У Ляпехаў – беляшы і піцца. І гэта я далёка не ўсё пералічыла, што было на святочных сталах.

IMG_4996.JPG

IMG_4998.JPG

IMG_5002.JPG

IMG_5006.JPG

IMG_5007.JPG

IMG_5009.JPG

IMG_5010.JPG

Сем’ям задалі некалькі  хатніх заданняў. Акрамя страў ім трэба было  падрыхтаваць сямейнае дрэва. А значыць, уключыць не толькі веды пра свой радавод, але і творчую жылку. “Два тыдні – днём і ноччу – я стварала сваю работу, - расказвае Дар’я Чункевіч. - Членаў сваёй сям’і прадставіла ў выглядзе зорачак (тых, каго няма ў жывых), а таксама сардэчак, кветачак, лісцікаў”. І ўсё гэта звязана кручком. 

IMG_4988.JPG

IMG_4859.JPG

IMG_4861.JPG

IMG_4863.JPG

IMG_4982.JPG

IMG_5110.JPG

IMG_5116.JPG

IMG_5119.JPG

Кожная сям’я прадставіла таксама творчы нумар. Тут у справу актыўна ўключыліся юныя ўдзельнікі свята, яны спявалі, танцавалі і чыталі вершы.

Леакадзія Міхайлаўна, жонка вядомага паэта Мар’яна Дуксы, прачытала верш “Усюды лепш, дзе нас няма”. Такім чынам ушанавала памяць пра мужа і яшчэ раз прыпомніла людзям, які таленавіты і глыбокі быў яе чалавек.

Безумоўна, на такім свяце хацелася даведацца пра сакрэт сямейнага даўгалецця і шчасця.

“Сакрэтаў вялікіх няма, - лічаць Марыя і Віктар Ляпехі з Солаў, чый сямейны “стаж” – сорак гадоў. - Ёсць народная мудрасць. І заключаецца яна ў тым, што нехта адзін – муж ці жонка – павінен быць разумнейшы, каб у час разгарання канфлікту мог своечасова спыніцца, саступіць, не даць разгарэцца сур’ёзнай сварцы”.

Саракагоддзе сямейнага жыцця мінулай восенню адзначылі Данута і Віктар Грынчукі. “Сям’я – гэта вялікая праца. Без узаемнага кахання, паразумення і павагі шчасця ў сямейным саюзе не будзе, - упэўнены Грынчукі. - Тут менавіта жанчыне адводзіцца галоўная роля. На ёй трымаюцца не толькі вуглы хаты. Яна павінна быць мудрэйшая ва ўсіх адносінах”. Занатоўваю сабе ў сшытак гэтыя “сакрэты”, каб падзяліцца з чытачамі.  

IMG_4922.JPG

IMG_5003.JPG

IMG_5051.JPG

Песенна-музычных нотаў святу дадалі таленавітыя сольскія дзеці – Кацярына і Вераніка Рыбачонак, Варвара Какауліна, а таксама Аляксандр Хвастэнка, Таццяна Дзмітрук, народны фальклорны калектыў “Валэйчанка” і народны ансамбль народнай песні “Жытніца” з Ашмянскага раёна.

Усе ўдзельнікі імпрэзы мелі магчымасць паўдзельнічаць у латарэі. Шчасліўчыкі вярнуліся дадому з памятнымі сувенірамі.

IMG_4852.JPG

IMG_4868.JPG

IMG_4880.JPG

IMG_4898.JPG

IMG_5032.JPG

IMG_5038.JPG

IMG_5039.JPG

IMG_5043.JPG

IMG_5054.JPG

IMG_5085.JPG

IMG_5102.JPG

IMG_5142.JPG

IMG_5159.JPG

IMG_5160.JPG

IMG_5174.JPG

IMG_5186.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.