20 ЧЭРВЕНЯ – ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ

Общество
20.06.2021 08:14
273

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Смаргоншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Вы звязалі сваё жыццё з самай высакароднай і патрэбнай прафесіяй – дарыць людзям жыццё і здароўе. Спачуванне, гуманізм і міласэрнасць – на гэтых прынцыпах заснавана ваша прафесійная дзейнасць. Абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя раёна, засваенне і ўкараненне ў практыку новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння садзейнічаюць паляпшэнню якасці медыцынскага абслугоўвання жыхароў Смаргоншчыны.

Шчыра жадаем усім медыцынскім работнікам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і росквіту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў. 

 


ДЗЯКУЙ – І СА СВЯТАМ!

Набліжаецца Дзень медыцынскіх работнікаў – свята, без перабольшвання, усенароднае, бо ў кожнага ёсць урач, якому хочацца сказаць дзякуй і пакланіцца да зямлі.

Напэўна, няма прафесіі больш гуманнай і высакароднай. А ў апошні час у сувязі з COVID-19 – яшчэ і больш напружанай. Нашы медыцынскія работнікі прынялі на сябе моцны ўдар, які нанесла пандэмія, рызыкуючы сваім здароўем, лячылі хворых і ратавалі іх жыцці. І хоць наступствы пандэміі яшчэ не пераадолены, сёння ўжо можна сказаць, што медыкі зрабілі ўсё магчымае, каб яны былі менш адчувальнымі.

Віншуючы з прафесійным святам шматлікую армію медыцынскіх работнікаў раёна, хачу падзякаваць ім за самаадданую, самаахвярную працу і пажадаць здароўя, удачы, здзяйснення планаў і задум.

Віктар СВІЛА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений