У добры шлях, выпускнікі!

 

У добры шлях, выпускнікі!

Общество
11.06.2021
6126
Прыгожым матыльком адляцела дзяцінства выпускнікоў Крэўскай сярэдняй школы. Сем навучэнцаў пакінулі сцены роднай установы з высокімі вынікамі.

IMG_0098.jpg

Дзве выпускніцы сталі пераможцамі трэцяга этапу алімпіяды і папоўнілі капілку дасягненняў раёна прызавымі месцамі: Вікторыя Капыш па беларускай мове (І месца) і Надзея Саладкевіч па гісторыі (ІІІ месца). Іх дзень быў асветлены бляскам залатых медалёў.

IMG_0478.jpg

З ганаровай місіяй віншавання ўстанову наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзяньчук і старшыня Крэўскага сельсавета Віктар Дзятчык. Яны пажадалі поспехаў, натхнення, радасных падзей у жыцці выпускнікоў, вяртання на малую радзіму высокакваліфікаванымі спецыялістамі.

IMG_0557.jpg

З вуснаў дырэктара ўстановы Таццяны Капыш прагучалі словы падзякі ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу за зладжаную, мэтанакіраваную, адказную працу. Класны кіраўнік Вера Мокіч пранікнёна дала наказ сваім выхаванцам. Ад імя бацькоў з цікавай творчай імпрэзай і словамі ўдзячнасці выступіла Марыя Капыш.

IMG_0798.jpg

На працягу ўсяго свята гучалі песні, віншаванні, шчырыя пажаданні. У добры шлях, выпускнікі!