6 чэрвеня – Дзень меліяратара

 

6 чэрвеня – Дзень меліяратара

Общество
06.06.2021
1401

Паважаныя работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм Смаргонскага раёна, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём меліяратара.

У Смаргонскім раёне праца меліяратара ганаровая і паважаная. Створаныя некалькімі пакаленнямі меліярацыйныя сістэмы і сёння працягваюць прыносіць вялікую карысць сельскай гаспадарцы.

Упэўнены, што, асэнсоўваючы важнасць і запатрабаванасць сваёй штодзённай стваральнай працы, меліяратары будуць імкнуцца дасягаць новых прафесійных поспехаў. Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за адказныя адносіны да справы і сумленную працу на карысць Смаргоншчыны.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.