Напярэдадні Дня Перамогі ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” было арганізавана віртуальнае падарожжа па гарадах-героях “Жыць, каб помніць”, прысвечанае Дню Перамогі

 

Напярэдадні Дня Перамогі ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” было арганізавана віртуальнае падарожжа па гарадах-героях “Жыць, каб помніць”, прысвечанае Дню Перамогі

Общество
07.05.2021
303
Бібліятэкары правялі цікавы і пазнавальны экскурс па гарадах-героях Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі аб днях вялікай бяды, аб людзях, якія абаранялі і вызвалялі гарады нашай зямлі, аб сапраўдных героях Беларусі.

Не абмінула вайна і наш невялікі горад Смаргонь. Ён перажыў і горыч страт і акупацыйны рэжым, і радасныя дні вызвалення ад нямецкіх захопнікаў. Гасцямі мерапрыемства былі вучні 10 класа СШ№7, а таксама супрацоўнік краязнаўчага музея Павел Картавік, які расказаў аб цікавых фактах вызвалення нашай Смаргоншчыны.

На працягу сустрэчы гучалі песні ваенных гадоў, вершы савецкіх паэтаў-франтавікоў: М. Ісакоўскага, М. Дудзіна, А. Куляшова і іншых. У бібліятэцы былі аформлены кніжныя выставы “Бессмертный книжный полк”,”Вайны свяшчэнныя старонкі”.

20210506_135202.jpg

20210506_135245.jpg

20210506_135325.jpg

Людміла ШАПЕЛЬ,

загадчык гарадской бібліятэкі.

Статьи по теме: