1 МАЯ - СВЯТА ПРАЦЫ

 

1 МАЯ - СВЯТА ПРАЦЫ

Общество
01.05.2021
4485

1.jpg

Паважаныя землякі!

Віншуем вас з Першамаем! Імкненне да творчасці, ідэалы таварыства і салідарнасці звязаныя з гэтым выдатным вясновым святам. Для старэйшага пакалення першамайскія традыцыі напоўнены пачуццём згуртаванасці, якія дапамагалі ім падымаць краіну, будаваць новыя вытворчасці, школы, масты. Моладзь у святочных імпрэзах знаходзіць адлюстраванне новых ідэй, энергіі, нацэленасці на здзяйсненні.

Мы ўсе шчыра ўдзячныя нашым землякам, якія сваёй працай стварылі сённяшні дабрабыт. Цяпер ад нас залежаць сучаснасць і будучыня рэгіёна. Мы перакананы, што, абапіраючыся на досвед заслужаных працаўнікоў, энтузіязм маладых, гатоўнасць кожнага з нас працаваць на карысць роднай зямлі, дасягнём поспехаў. Бо ўсіх нас аб’ядноўвае жаданне бачыць наш агульны дом, Смаргоншчыну, квітнеючай.

Дарагія сябры! Жадаем вам радаснага настрою, дабрабыту, шчасця, міру і дабра.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.