Уклад у азеляненне

 

Уклад у азеляненне

Общество
12.04.2021
470

З 3 па 10 красавіка ў Беларусі праходзіць добраахвотная рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу". Навучэнцы 10-х класаў сярэдняй школы №7 сталі актыўнымі ўдзельнікамі гэтай акцыі і ўнеслі свой уклад у азеляненне аднаго са Смаргонскі лясоў.

У лесе дзесяцікласнікаў навучылі правільна абыходзіцца з саджанцамі хвоі, расказалі, як іх правільна садзіць. Яшчэ Смаргонскі лясгас падарыў кожнаму вучню фірмовыя кепкі і нататнікі.

Старшакласнікі не толькі вельмі цікава і весела правялі час, але таксама дапамаглі зрабіць сваю малую радзіму крыху лепшай і прыгажэйшай.

IMG-1cbceeac306fe44f9132014d1d1b9232-V.jpg

IMG-2af29c5af3b4fd449c857a52f83a5e51-V.jpg

IMG-6e1238cd2db1b8fb38e289ce53c03997-V.jpg

IMG-65c2cc61c1ba5278240140cd42a134b5-V.jpg

IMG-bb11f40204ad20dde569e161bf4d8697-V.jpg