Прыйдзі і пакланіся

 

Прыйдзі і пакланіся

Общество
05.04.2021
1866

22 сакавіка 2021 года адбылася чарговая гадавіна хатынскай трагедыі. На тэрыторыі Крэўскага сельсавета размешчана вёска Крыўск. Трагедыя  спаленых на Беларусі вёсак разам з людзьмі толькі кранула Крыўск. У гады Вялікай Айчыннай вайны больш за палова вёскі была спалена, людзі паспелі выратавацца.

прагляд.jpg

Членамі гуртка “Юныя краязнаўцы” пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі М.А. Міхалькевіча было здзейснена некалькі экспедыцый у вёску Крыўск. Навучэнцы сустракаліся з людзьмі - сведкамі трагедыі чэрвеня 1943 года, запісвалі іх успаміны, адначасова шукалі архіўныя і музейныя матэрыялы, паведамленні ў літаратуры і сродках масавай інфармацыі. Вынікам даследчай дзейнасці стаў удзел у 2018 годзе ў рэспубліканскім конкурсе “Дарогамі памяці”, намінацыя  “Сёстры Хатыні”.

Навучэнцы разам з педагогамі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Прыйдзі і пакланіся” ў час веснавых канікулаў наведалі Крыўск, прайшліся па вуліцы, якая была спалена на золку ў адзін з чэрвеньскіх дзён 1943 года, сустрэліся з мясцовымі жыхарамі, усклалі кветкі ля помніка загінушўым у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхарам аграгарадка Ракаўцы. Дарослыя і дзеці былі ўзрушаны размовай з жыхаркай Крыўска Нінай Міхайлаўнай Канановіч, маці якой была сведкай тых трагічных падзей. Як маленькія расінкі,  на вачах дзяцей блішчэлі слёзы.

Сустрэча.jpg

Прагляд і абмеркаванне відэафільма “Трагедыя вёскі Крыўск” стаў фінальным акордам у акцыі – навучэнцам былі прадэманстраваны ўспаміны жыхароў вёскі Крыўск, жывых сведкаў знішчэння вёскі.

Вёска Крыўск пасля вайны адбудавалася, людзі засяліліся ў новыя дамы. Аднак памяць пра жахлівыя падзеі 1943 года жыве ў сэрцах жыхароў, іх дзяцей, унукаў і праўнукаў. 

ускладанне кветак ля стэлы.jpg

Што для захавання міру можа зрабіць сучаснае пакаленне? Не забываць, прыйсці і пакланіцца.