Пад небам адзіным

 

Пад небам адзіным

Общество
05.04.2021
384

Урачыстая медыягадзіна “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, адбылася ў пятніцу, 2 красавіка, у КУП ДРАЦ “Лясная паляна”.

Мерапрыемства было накіравана на ўзбагачэнне грамадзянскага вопыту рабят, што праходзяць у нас аздараўленне. Аб’ядноўваючай тэмай сцэнарыя стала агульнасць гісторыі, культуры, лёсу Беларусі і Расіі.

DSCN1981.JPG

DSCN1983.JPG

Дзяўчынка Анастасія, якая выконвала фінальную песню канцэрту, адзначыла ў размове, што мае вопыт выканання песень на патрыятычную тэму, але ў гэты раз адчувала асаблівае хваляванне: нягледзячы на тое, што песня вельмі лірычная, яна ўбачыла глыбокі сэнс у яе радках, які пастаралася сваім голасам, эмоцыямі данесці гледачам. “Вельмі адказна спяваць пра непадзельнасць двух моцных народаў, ”— рэзюміравала дзяўчынка.

Яе сяброўка Яна расказала, што на ўрачыстасці, прысвечанай Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прысутнічала ўпершыню, мерапрыемства ёй вельмі спадабалася, яна адчула важнасць гэтага дня, зацікавілася развіццём інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы.

DSCN1989.JPG

DSCN1992.JPG