4 красавіка – Вялікдзень

 

4 красавіка – Вялікдзень

Общество
04.04.2021
4784

Паважаныя землякі, вернікі каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вялікім святам Уваскрэсення Хрыста!

Гэтае свята вось ужо на працягу двух тысячагоддзяў служыць згуртаванню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братэрскай любові.

Няхай Велікодныя дні прынясуць у кожны дом цяпло і спакой, дапамогуць узняцца над мітуснёй і дробнымі разладамі, падораць радасць сустрэчы з роднымі, блізкімі і сябрамі.

У гэтае светлае свята жадаем усім моцнага здароўя, дабра, узаемаразумення, любові, шчасця і душэўнай раўнавагі. Жывіце з душэўным спакоем, у згодзе з іншымі людзьмі, цаніце і беражыце кожнае імгненне. Няхай спраўдзяцца ўсе чаканні і вашы самыя запаветныя мары.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.