З павагай да кнігі

 

З павагай да кнігі

Общество
01.04.2021
1323

Любоў да кнігі зараджаецца з маленства. Далучаючы маленькага чалавека да кнігі, мы выхоўваем павагу да яе. З ранняга ўзросту патрэбна вучыць дзіця, як правільна трымаць кнігу, перагортваць яе старонкі, помніць назву і аўтара. З самага маленства дзецям неабходна чытаць як мага больш кніг. Гэта вельмі важна для таго, каб дзіця палюбіла  гэты занятак. 

Менавіта з казак, калыханак немаўля пачынае разумець прыгажосць мовы і даведаецца, колькі патаемнага схавана пад вокладкай кнігі: таямнічы свет прыгод, прыгажосць прыроды,  мужныя героі жывуць  на старонках кніг.

20210330_090327.jpg

IMG-1f0b94e9177bccda5fe9805b320497e1-V.jpg

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №14 г. Смаргоні” вядзецца мэтанакіраваная праца ў гэтым напрамку. У межах правядзення  тыдня дзіцячай кнігі прайшлі віктарыны, заняткі, працавалі кніжныя майстэрні. Бацькі старэйшых груп правялі акцыю “Кожнаму дзіцяці – кніга”. У групах былі арганізваны выставы кніг.  

Менавіта ў сям’і пачынаецца першае знаемства з кнігай. Таму ў нашай установе надаецца вялікая ўвага  па далучэнню  як бацькоў, так і выхаванцаў  да кнігі. Чытаючы сумесна з бацькамі, дзіця развівае памяць, уяўленне, узбагачае слоўнікавы запас.

У групах працуюць пераносныя бібліятэкі для бацькоў, дзе яны на свой густ могуць выбраць кнігу, якая ім спадабалася. Выхавацелі дашкольнай установы падбіраюць кнігі згодна з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

IMG-14ed6afcca07231907f3d274b8da777e-V.jpg

IMG-f3d9a43dfa863ecb54b93266447d3340-V.jpg

Нашы выхаванцы наведаліся ў гарадскую  бібліятэку №2 г. Смаргоні, дзе супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі з кніжнымі навінкамі, паказалі невялікую тэатралізаваную пастанову.

Такім чынам зрабілі адзін невялікі, але значымы крок да выхавання ў дзяцей любові да кнігі.