Размаўляй са мной па-беларуску!

 

Размаўляй са мной па-беларуску!

Общество
25.03.2021
327

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Прынята такое рашэнне ў 1999 годзе на 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА найперш для таго, каб нагадаць людзям усіх краін, як важна шанаваць свае карані, традыцыі, родную мову.  

Ушанаванне роднай мовы стала добрай традыцыяй у СШ №5. Кожны год да гэтага свята ладзіцца Тыдзень беларускай мовы.

IMG_20210217_104812.jpg

Сёлета ў фае школы быў устаноўлены інфармацыйны блок, дзе распавядалася пра ўзнікненне і сутнасць Міжнароднага дня роднай мовы. Літаратурныя героі Паўлінка і Несцерка прыцягнулі ўвагу да слоў-выказванняў знакамітых пісьменнікаў і паэтаў, якія былі прымацаваны па ўсіх сценах школьных калідораў.

Бібліятэкары школы ладзілі выставу “Размаўляй са мной па-беларуску!”. Паэтычны флэшмоб “Зіма і вясёлыя забавы ў творах беларускіх паэтаў” сабраў вакол сябе навучэнцаў I -VIII класаў. З дзіцячых вуснаў вершы гучалі натхнёна і весела.

Адкрыты мікрафон для старшакласнікаў (IX-XI класы) быў прысвечаны творчасці пісьменнікаў-юбіляраў: Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча.

IMG_20210217_125111.jpg

Па тэлевізары дэманстраваліся відэаролікі  “Беларускія народныя песні на сучасны лад”. Відэа рыхтавалі вучні VIII-XI класаў.

Нікога не пакінула раўнадушным і дэманстрацыя чэленджаў – відэадэкламацый вершаў народных паэтаў Беларусі. Чэленджы стваралі ўсе жадаючыя.

Завяршэннем свята стала выстава вучнёўскіх малюнкаў, навеяных зімовымі матывамі ў творчасці знакамітых майстроў слова.

Сапраўдны патрыёт павінен любіць свой край, сваю мову. Родная мова - вялікае народнае багацце, якое мы павінны шанаваць. Беларуская мова абуджае  ў кожным з нас цікавасць да ўсяго свайго,   і ты разумееш — усё гэта тваё, кроўнае, роднае, частка цябе самога.