Сустракаем вясну разам з птушкамі

 

Сустракаем вясну разам з птушкамі

Общество
25.03.2021
1104

Набліжаецца час птушак... Нейкая асаблівая радасць напау́няе сэрца, калі бачыш кліны птушак, якія вяртаюцца з далёкіх краёу́. У душы наступае адчуванне міласці да гэтых пярнатых істотак, якія пераадолелі такі цяжкі шлях, каб быць дома.

З птушкамі у́ людзей спрадвеку існавалі вельмі цесныя у́заемаадносіны.

IMG_20210316_183425.jpg

Вобраз птушак сустракаецца у́ казках,  фальклорных творах, адзенні і прадметах побыту. Возьмем, напрыклад, свята “Гуканне вясны”: птушачак пяклі з цеста, рабілі з рэшткаў тканіны і паперы, саломкі і дрэва, вышывалі на ручніках, адзенні і, канешне, спявалі пра іх песні, складалі прыказкі, прымаўкі і казкі, прыдумвалі гульні і забавы.

IMG_20210324_095356.jpg

Выхаванцы беларускамоўнай групы смаргонскага дзіцячага сада №8 таксама не засталіся ў баку ад прылёту крылатых сяброў і далучыліся да святкавання “Гукання вясны” у сваёй групе, а пасля прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі “Домік для шпачка”. Група застракацела рознакаляровымі стужачкамі, самаробнымі птушачкамі і веснавымі букетамі з галінак вярбы і бярозы. Малыя з цікавасцю разглядалі фотаздымкі розных пералётных птушак на выставе “Мы побач”.  Клапатлівыя бацькі змайстравалі прыгожыя драўляныя шпакоўні для доўгачаканых сяброў. Каб правільна зрабіць і развесіць дамкі, былі атрыманы кансультацыя і парады вядучага арнітолага з грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымалі значкі, налепкі і невялікія сувеніры з выявамі птушак Беларусі. Але што можа параўнацца з задавальненнем назіраць падчас штодзённых прагулак за засяленнем птушачак у новыя дамкі, іх перавагамі ў выбары жылля, яго добраўпарадкаваннем і клопатамі пра малых птушанят. А як жа цешаць і развіваюць слых назіральных выхаванцаў разнастайныя птушыныя спевы і перайманні.

Добрая справа – заўсёды радуе не толькі людзей, але і дзіцячыя сэрцы. А значыць, - выхаваўчыя намаганні педагогаў і бацькоў не былі марныя.

IMG_20210324_095606.jpg