Народнай творчасці руплівая ахоўніца

 

Народнай творчасці руплівая ахоўніца

Общество
24.03.2021
3328
Але гэта толькі адна іпастась Соф’і Лазар, былой загадчыцы аддзела культуры райвыканкама. Жанчына ў свае 80 гадоў умее завесці і сканцэнтраваць публіку на сваёй асобе.  Якасць добрага артыста. На ўрачыстасці, прысвечанай юбілею, Соф’я Іванаўна бліскуча выступіла. Не, гэта не тэатр аднаго акцёра. Былая загадчыца аддзела культуры райвыканкама дзялілася ўспамінамі.  Але гэта было настолькі прыязна і шчыра, што адпускаць юбілярку слухачы не хацелі.

IMG_4521.JPG

IMG_4577.JPG

Сярод слухачоў – работнікі культуры, многія з якіх пачыналі свой прафесійны шлях “у часы Соф’і Лазар”. Цёплыя словы ў гонар Соф’і Іванаўны выказалі цяперашні начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва, дырэктар раённай бібліятэкі Святлана Афанасьева, работнік раённага Цэнтра культуры Ігар Кавальскі, а таксама Алена Давыдзенкава з Жодзішак, Альфрэда Дыро з Вішнева, Наталля Трацяк з Лешчанятаў, Зоя Варпаховіч з Сінькоў, музыка Валянцін Бортнік і кіраўнік народнага хору ветэранаў Аляксандр Лях. У якасці падарункаў – сувеніры, кветкі, любімыя песні і вершы юбіляркі. 

IMG_4473.JPG

IMG_4488.JPG

IMG_4502.JPG

IMG_4581.JPG

IMG_4515.JPG

IMG_4545.JPG

А Уладзімір Церабун, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, падарыў сваю акварэльную работу – апошнім часам скульптар захапіўся  маляваннем.

IMG_4524.JPG

IMG_4574.JPG

IMG_4495.JPG

“Усё жыццё маё было аддадзена рабоце. Любімай справе. Я і цяпер актыўна цікаўлюся культурныя жыццём Смаргоншчыны, усе навіны чытаю ў газеце “Светлы шлях” і шчыра радуюся дасягненням нашых культработнікаў, - зазначыла віноўніца ўрачыстасці і зрабіла нечаканы пераход. - Адзінае, пра што шкадую, - не нарадзіла больш дзяцей. Двое – гэта ўсё ж такі мала, - лічыць віноўніца ўрачыстасці. - І цяпер маладым кажу: нараджайце дзяцей, трое – мінімум, а лепш чатыры ці пяць. Бог дапаможа іх выгадаваць. Я сама з сям’і, дзе нас выхоўвалася пяцёра, і кожны знайшоў сваё месца ў жыцці”.

IMG_4526.JPG

IMG_4589.JPG

Не спрачацца і не крыўдзіцца – дзве рэчы, якія пастанавіла для сябе Соф’я Лазар. Здаецца, так проста… Але далёка не кожны можа жыць па гэтых запаветах.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.