Мазгабойня “Свет права”

 

Мазгабойня “Свет права”

Общество
16.03.2021
4031

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай фарміравання прававой культуры асобы і грамадзянскай адказнасці прайшло пазакласнае мерапрыемства “Канстытуцыя – галоўны закон жыцця краіны”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні 7-х класаў СШ №5.

изображение_viber_2021-03-11_23-59-53.jpg

Вучні даведаліся пра гісторыю станаўлення Канстытуцыі, пра свабоды слова, веравызнання і сумлення, пра свае правы ў адносінах да іншых грамадзян краіны. Асобая ўвага была адведзена дзяржаўным сімвалам – узнікненню Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь.

изображение_viber_2021-03-12_00-03-39.jpg

З вучнямі была праведзена мазгабойня “Свет права”. Падчас гульні прагучалі пытанні, якія тычыліся Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Устава школы, адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства, з якімі вучні выдатна справіліся.

Вельмі захапіла вучняў гульня “Абрэвіатура” пад час рэфлексіі. Ім было прапанавана ўявіць, што слова “права” з’яўляееца абрэвіатурай. Для таго каб яе расшыфраваць, неабходна было да кожнай літары падабраць слова, якое характарызуе гэта паняцце.

На прыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы і ўдзельнікі мазгабойні “Свет права”.

изображение_viber_2021-03-12_00-03-44.jpg

Вучні зрабілі высновы пра тое, што кожны грамадзяні павінен ведаць і папажаць галоўны закон нашай краіны – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Яны звярнулі ўвагу на тое, што нашай дзяржаве патрэбны дысцыплінаваныя, ініцыятыўныя і здаровыя грамадзяне.

Вучні зацвердзілі, што Канстытуцыя адлюстроўвае асноўныя моманты гісторыі беларускага народа, яго культурныя традыцыі, этапы развіцця дзяржавы.