Свята “Масленіца” правялі ў Сольскіх ясляхсадзе

 

Свята “Масленіца” правялі ў Сольскіх ясляхсадзе

Общество
15.03.2021
546

Выхаванцы установы адукацыі “Сольскі яслі-сад” рыхтаваліся да гэтага свята. Сумесна  з дарослымі майстравалі ляльку, якая азначае доўгую і панурую зіму, надзявалі ёй жаночы строй.

2021-03-12_15-34-52_166.jpg

Масленіца - гэта доўгачаканае развітанне  з зімой, праводзіны зімы і вясёлая сустрэча вясны, сонечнага цяпла і прабуджэння прыроды.

Здаўна людзі стараліся задобрыць, умасліць вясну, бо лічылі яе пачаткам новага жыцця і паважалі сонца, якое даруе жыццё і сілы ўсяму жывому. Таму і запрасілі Масленіцу ў госці на свята. Гулялі з ёй у гульні- забавы, кідаліся снежкамі,перацягвалі канат, пераносілі бліны, ладзілі ручаёк, каталіся на веніку як на коніку. Весяліліся, спявалі народныя песні, частушкі. Вадзілі карагоды з сонейкам.

2021-03-12_15-34-55_353.jpg

А якая ж Масленіца без бліноў гарачых, румяных, з пылу, з жару! Блін – гэта сімвал сонца.

IMG-42db6b40d6f3d9e16c2d49527b79405d-V.jpg