Размаўляй са мной па-беларуску!

 

Размаўляй са мной па-беларуску!

Общество
19.02.2021
3144
Ёсць напрыканцы лютага цудоўнае свята - Міжнародны дзень роднай мовы. Усе ведаюць гэтую дату – 21 лютага. Усталявана гэтае свята ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА найперш для таго, каб нагадаць людзям усіх краін, як важна шанаваць свае карані, традыцыі, родную мову, бо яна – неад’емная частка жыцця нацыі.

IMG_20210216_165207 (1).jpg

IMG_20210217_104812.jpg

Ушанаванне роднай мовы стала добрай традыцыяй у сярэдняй школе №5. Кожны год да гэтага свята прыўрочваецца Тыдзень беларускай мовы. Не стаў выключэннем і сёлетні навучальны год.

У фае школы інфармацыйны блок распавёў пра ўзнікненне і сутнасць Міжнароднага дня роднай мовы. Літаратурныя героі Паўлінка і Несцерка прыцягнулі ўвагу да слоў-выказванняў знакамітых пісьменнікаў і паэтаў, што былі прымацаваны па ўсіх сценах школьных калідораў.

IMG_20210217_125111.jpg

IMG_20210217_145132.jpg

Бібліятэкары школы наладзілі выставу “Размаўляй са мной па-беларуску!”

Паэтычны флэшмоб “Зіма і вясёлыя забавы ў творах беларускіх паэтаў” сабраў вакол сябе навучэнцаў I -VIII класаў. Вершы гучалі натхнёна і весела.

Адкрыты мікрафон для старшакласнікаў (IX-XI класы) быў прысвечаны творчасці пісьменнікаў-юбіляраў І. Шамякіна, І. Мележа, К. Крапівы, М.Багдановіча.

IMG_20210217_145143.jpg

IMG_20210217_145207.jpg

Праз тэлевізар ладзілася дэманстрацыя відэаролікаў “Беларускія народныя песні на сучасны лад”. Відэа рыхтавалі вучні VIII-XI класаў.

Нікога не пакінула раўнадушным і дэманстрацыя чэленджаў – відэадэкламацый вершаў народных паэтаў Беларусі. Чэленджы стваралі ўсе жадаючыя.

Завяршэннем Свята стала выстава вучнёўскіх малюнкаў, навеяных зімовымі матывамі ў творчасці знакамітых майстроў слова.

IMG_20210217_145225.jpg

IMG_20210217_145244.jpg

Сапраўдны патрыёт павінен любіць свой край, сваю мову. Родная мова — вялікае народнае багацце, якое мы павінны шанаваць. Беларуская мова абуджае  ў кожным з нас цікавасць да ўсяго свайго,   і ты разумееш — усё гэта тваё, кроўнае, роднае, частка цябе самога.

IMG-201b262a47b56361b623eeaad7ff48b2-V.jpg