У Сіньках змагаюцца з цыклонам талакой (+Видео)
Общество
10.02.2021 16:45
На сяле спакон веку ўсе праблемы рашаюцца талакой. Летам сабраць людзей на суботнік прасцей. А вось зімой многім тутэйшым старажылам патрабуецца дапамога. Асабліва такой снежнай зімой, як сёлета. Школьныя валанцёрскія атрады прыходзяць на дапамогу па расчыстцы падворкаў адзінокіх і нямоглых сяльчан.
Як распавёў старшыня Сінькоўскага сельвыканкама Сяргей Пачыкоўскі, вялікую дапамогу па ўборцы ад снегу дарог аказвае кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі КСУП “Сінькі”. А вось ачысціць ад наступстваў цыклону цэнтр аграгарадка ўзяліся спецыялісты сельсавета, работнікі адміністрацыі сельскагаспадарчай гаспадаркі. Тратуары побач з адміністрацыйнымі будынкамі і каля помніка землякам, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, пачысцілі сёння дырэктар ВПК “Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа” Дзмітрый Ярмоліч, ідэолаг і спецыяліст па ідэнфікацыі КСУП “Сінькі” Вольга Мельнік, галоўны інжынер гаспадаркі Вадзім Саковіч, інжынер па тэхніцы бяспекі Раман Канапленчук, кіраўнік справамі сельвыканкама Людміла Счасная.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий
Войти через соцсети