80-годдзе адзначыў пісьменнік Павел САВОСЬКА

 

80-годдзе адзначыў пісьменнік Павел САВОСЬКА

Общество
12.01.2021
2899

2 студзеня 2021 года сустрэў свой 80-гадовы юбілей адметны пісьменнік паходжаннем з в. Зарудзічы Смаргонскага раёна, сябра саюза беларускіх пісьменнікаў Павел Савоська. Ён нарадзіўся ў векапомны 1941 год. Яго бацька загінуў пад Берлінам. У вёсцы Міхневічы недалёка ад праваслаўнай Свята Пакроўскай царквы знаходзіцца дом маці, куды Павел Піліпавіч летам часта наведваецца з Мінска, дзе стала жыве. Прычым, нягледзячы на свой ўзрост, прыязджае са сталіцы на ровары.

савоська 2.jpg

Павел Савоська – сябра саюза беларускіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Работніца і сялянка”. Працаваў журналістам у газетах “Культура” і “Кнігарня”. З’яўляецца адным з аўтараў калектыўнага зборніка “Краю мой – Нёман”. Выдаў кнігі прозы “Ранішняя дарога” і “Апошні сезон”. Апошнія перад пенсіяй гады працаваў на сваёй асноўнай спецыяльнасці тэхнікам у мінскай фірме “ЭПАМ – сістэма”.

1savoska364.jpg

Сюжэты і герояў для сваіх твораў Павел Савоська збіраў па шырокіх абсягах тагачаснага СССР. Куды толькі не кідаў яго лёс, кім толькі ён не працаваў. Пасля заканчэння Залескай сярэдняй школы і Друйскай тэхнічнай вучэльні адслужыў у арміі. Працаваў настаўнікам, экскаватаршчыкам, грузчыкам, плытагонам на лесанарыхтоўках. Затым паступіў у Ленінградскі горны інстытут, закончыўшы які трапіў на Чукотку, дзе працаваў геолагам, майстрам у старацельскіх арцелях. Паўднёвы Урал, Сібір, Казахстан, Латвія – гэта няпоўны пералік яго падарожжаў у пошуках не толькі куска хлеба, але і яркіх падзей, якія маглі натхніць на напісанне чарговага твора.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Статьи по теме: