Ведай свой край

 

Ведай свой край

Общество
11.01.2021
1042
Як вядома, летась мы адзначалі 80-годдзе Смаргонскага раёна. З гэтай нагоды газета абвясціла конкурс. Пытанні былі няпростыя. Той, хто ўдзельнічаў, напэўна, не адзін дзень пасядзеў у бібліятэцы. Сусветная павуціна, мы ўпэўнены, не валодала поўнай інфармацыяй.


IMG_9833.JPG

Правільныя і найбольш поўныя адказы нам даслала Лючыя Страшкевіч, вучаніца 6 “А” класа СШ №7. Яна і стала пераможцай нашага конкурсу.

А вось правільныя адказы на пытанні нашай віктарыны.

Першапачатковая назва населенага пункта Арэхаўка – Нараты.

Башко Іосіф Станіслававіч – вядомы ваенны лётчык, удзельнік Першай сусветнай вайны, геогіеўскі кавалер, камандзір карабля “Ілья Мурамец”. У міжваенны час ён жыў у Міхневічах, а яго брат служыў у Свята-Пакроўскай царкве.

Надзея Аляксандраўна Кавяза – першая трактарыстка Смаргонскага раёна. Нарадзілася ў Хаўстах. Вучылася ў школе механізацыі ў Клімавічах.

Рожка Эдвард Пятровіч – Герой Сацыялістычнай Працы. Адзіны на Смаргоншчыне чалавек, які меў такое высокае званне (атрымаў яго ў 1976 годзе).

Мікалай Рыгоравіч Невяровіч – аўтар уласнай тэхналогіі пабудовы жылля з гліны і дрэва. Стацкі саветнік, капітан у адстаўцы, добра вядомы за межамі краіны.

Смаргонская вуліца Танкістаў раней называлася Скамарохавая, Мядзведжая.

Першы ў Беларусі народны цымбальны аркестр быў арганізаваны ў 1948 годзе, а яго першым кіраўніком з’яўляўся Аляксандр Анісімавіч Дзяруга.

Рэчка, якая працякае каля лесу з магічнай назвай  “Божы Дар”, называецца Гервятка.

Ганаровы грамадзянін Смаргоні, аўтар радкоў “Твае сляды ў стагоддзях засталіся, Змагла прайсці праз буры і агонь” – Мар’ян Дукса.

Уладзімір  Васільевіч Церабун – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, скульптар, графік, мастак. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР, Ганаровы грамадзянін Смаргоні.

Шчыра віншуем нашу пераможцу!

Статьи по теме: