Не старэюць душой

Общество
11.03.2016 16:35
1229
З нядаўняга часу Тамара Путырская стала ўзначальваць ветэранскую арганізацыю былых работнікаў райвыканкама. Першым мерапрыемствам пасля яе абрання на гэту пасаду стала ўшанаванне юбіляраў і святкаванне Жаночага дня і Масленіцы.

Народнымі спевамі прывіталі прысутных удзельніцы вакальнай групы “Крынічанька” цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”, затым канцэртную праграму прадоўжыў яшчэ адзін калектыў...
З нядаўняга часу Тамара Путырская стала ўзначальваць ветэранскую арганізацыю былых работнікаў райвыканкама. Першым мерапрыемствам пасля яе абрання на гэту пасаду стала ўшанаванне юбіляраў і святкаванне Жаночага дня і Масленіцы.IMG_8005

Народнымі спевамі прывіталі прысутных удзельніцы вакальнай групы “Крынічанька” цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”, затым канцэртную праграму прадоўжыў яшчэ адзін калектыў “Цёплага дома” - танцавальная студыя “Маладосць душы”. Цёплыя словы і шчырыя пажаданні адрасавалі вядучыя імпрэзы шаноўнай юбіляршы, колішняй загадчыцы аддзела культуры райвыканкама Соф’і Лазар. Яе пераемніца на гэтай пасадзе Таццяна Ражэва разам са словамі ўдзячнасці падарыла Соф’і Іванаўне каштоўны падарунак. А выканаўца і аўтар песень Васіль Карпец праспяваў для яе сваю песню “Дарожанька”.

Згадалі і павіншавалі іншых юбіляраў: Святлану Паючэнку, Аляксандру Базанаву, Лілію Штуро, Ніну Ахрэм. Падарункі ім уручыў старшыня прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталь Івашка. Цудоўнымі вершамі Янкі Сіпакова прывітаў прысутных жанчын і павіншаваў з першым вясновым святам былы начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Валерый Бацько. Гэту лірычна-паэтычную эстафету падхапілі Таццяна Сушынская і Марыя Адамовіч, якія таксама парадавалі калег душэўнымі вершамі.

Сябры ветэранскай суполкі запаўнялі анкеты з прапановамі, удзельнічалі ў конкурсе прымавак, спявалі папуры з вядомых песень сваёй маладосці. А завяршылася мерапрыемства частаваннем блінамі і гарбатай, як і мае быць на Масленіцу.IMG_7998 IMG_8122 IMG_8117 IMG_8094 IMG_8056 IMG_8055 IMG_8040 IMG_8039 IMG_8022 IMG_8000IMG_8136 IMG_8144

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений