Ордэн шматдзетнай маці

 

Ордэн шматдзетнай маці

Общество
31.12.2020
5676
Напярэдадні навагодніх святаў у сярэднюю школу №6 наведаліся з ганаровай місіяй старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзяньчук, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Станкевіч, намеснік начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Аксана Мінкоўская. Нагода – уручэнне Ордэна Маці Надзеі Карэйва, якая нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзетак.

Надзея і Аляксандр Карэйва жывуць у мікрараёне Карані. Муж працуе на мытні, жонка цяпер у дэкрэтным адпачынку з пятым дзіцем, а наогул, Надзея Мікалаеўна працуе выхавальнікам у яслях-садзе №14. За выключэннем старэйшага 17-гадовага сына Аляксея, уся сям’я была ў зборы ў гэты ўрачысты момант. Дзяржаўную ўзнагароду ўручыў шматдзетнай маці старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзяньчук. Кветкі маці і падарункі дзеткам ад кіраўніцтва райвыканкама і раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” падарылі Дзмітрый Станкевіч і Аксана Мінкоўская.

Павіншавалі з узнагародай і калегі: настаўнікі СШ №6 і прадстаўнікі ясляў-сада №14.

IMG_4916.JPG

IMG_4920.JPG

IMG_4924.JPG

IMG_4930.JPG

IMG_4940.JPG

IMG_4942.JPG

IMG_4944.JPG

IMG_4946.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.