Крэўскія знаходкі

 

Крэўскія знаходкі

Общество
29.11.2020
1221
Сёлета, 14 жніўня, адзначалася 635 гадавіна падпісання Крэўскай уніі. З гэтай нагоды на мінулым тыдні ў гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі выставу “Пад знакам Крэўскай уніі”.

1.jpg

Крэўскі замак, несумненна, важнейшы архітэктурны помнік ХІV стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. У пачатку ХІV стагоддзя вялікі князь Гедымін пачаў яго будаўніцтва для аховы сваіх уладанняў. Кажуць, што ўзводзілі замак сапраўдныя волаты, пра гэта сведчаць вялізныя валуны, якія ёсць у яго сценах.

Навуковы супрацоўнік музея Аксана Гейбовіч падчас адкрыцця выставы зазначыла: “У 1385 годзе ў Крэва з’ехаліся князі і польскія паслы, каб заключыць Крэўскую унію. Моцна спрачаліся тады прадстаўнікі дзвюх дзяржаў, дабіваліся большых выгод для сваіх бакоў. Каб вялікі князь ВКЛ Ягайла не адмовіўся, прапанавалі ў жонкі 12-гадовую каралеву польскую Ядвігу. Ягайла згадзіўся. Ажаніўся, стаў каралём Польшчы, прыняў каталіцтва. Крэўская унія стала лёсавызначальнай для абодвух дзяржаў, а Крэўскі замак на працягу 700 гадоў быў сведкам і трагічных, і радасных падзей гісторыі нашай дзяржавы.

Крэўскі замак быў вялікакняскай рэзідэнцыяй. Не кожнаму замку выпадала такая роля. У Крэве вырашаліся не толькі чалавечыя лёсы, але і цэлай дзяржавы”.

Сёння актыўна вядуцца работы па яго ўзнаўленні, а таксама прадаўжаюцца раскопкі на гарадзішчы і на тэрыторыі замка. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч прысутнічаў на адкрыцці выставы і падрабязна расказаў пра крэўскія знаходкі. Напрыклад, у 2013 2014 гадах былі зной дзены нарыхтоўка з дроту, гірка вагавая, гірка манетная (датаваныя Х – першай паловай ХІ стагоддзяў), драўляны выраб з выразам, зашпілька для адзення, фрагмент драўляных бранзалетаў (ХІІ ХІІІ стагоддзі). Ёсць і сёлетнія знаходкі – спражка, сплаў на аснове волава (Х ХІ стагоддзі), фрагмент шклянкі (ХІІ стагоддзе), фрагмент падвескі з жоўтага металу (ХІІ ХІІІ стагоддзі) і іншыя.

На выставе, якая будзе працаваць да сярэдзіны снежня, прадстаўлены багаты ілюстрацыйны матэрыял і выстава кніг пра Крэўскі замак.

Галіна АНТОНАВА.

Фота Алы СТРАШЫНСКАЙ.